Школа беларускай традыцыйнай культуры працуе ў Варшаве

У верасні Школа беларускай традыцыйнай культуры адзначыць год існавання. Аб’яднанне функцыянуе ў Варшаве і паспела ўжо адзначыць гадавіну існавання традыцыйных танцаў у сталіцы Польшчы.

Пра тое, як прайшло свята, што зараз сабой ўяўляе аб’яднанне, а таксама пра тое, наколькі беларусы зацікаўленыя ў фолку, карэспандэнту «Радыё Рацыя» Марыне Савіцкай распавяла ідэйная натхняльніца Школы Наталка.

РР: Чым было адметнае гэтае лета для Школы беларускай традыцыйнай культуры?

– Гэта лета было адметнае вялікімі мерапрыемствамі, якія мы рабілі, нягледзячы на перашкоду ў адсутнасці фінансавання. Гэта шмат танцаў, якія мы зараз робім на стала, бо да нас шмат прыходзіць удзельнікаў. У нас ужо да 30 чалавек прыходзіць, амаль што 15 пар. І гэта вельмі радуе. Пашыраем пляцоўкі. Гэтае лета яшчэ тым адзначана, што рабілі Купалле, як і ў мінулым годзе. Таксама было вельмі шмат людзей. З кожным мерапрыемствам мы расцём, і гэта вельмі адметна і прыемна для нас.

РР: Прычым вы ў ліпені адзначылі і гадавіну сваёй працы?

– Так. Былі танцы. Прыйшло шмат людзей. Калі ўзгадваць агулам гэты год, то мы пачыналі з 2-4 чалавек удзельнікаў, якія да нас прыходзілі. А цяпер да нас ужо прыходзіць шмат людзей. Кожны раз новыя далучаюцца. Раяць сваім сябрам. І не толькі беларусы, але і палякі прыходзяць. Заўсёды жывая музыка, танцы, весела. Так і адзначаем.

Цалкам размова:

На завяршэнне размовы Наталка запрасіла ўсіх далучацца да заняткаў беларускімі традыцыйнымі танцамі, якія ладзяцца ў Музеі Вольнай Беларусі па серадах.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя