Блогерка Вольга Павук лічыць, што без беларускага пашпарта стала жыць лягчэй. У грамадскай дзяячкі тэрмін дзеяння беларускага дакумента скончыўся 1 красавіка. Новы пашпарт яна не рабіла. Як жыць без беларускага дакумента, распавядае грамадская дзяячка Вольга Павук у гутарцы з racyja.com.
РР: Паразмаўляем з вамі на тэму, якая не адпускае беларусаў, пра тое, што забаранілі абменьваць пашпарты ў консульствах за мяжой. У цябе такая гісторыя, што яшчэ ў красавіку, да прыняцця гэтага закона, закончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта. І я так разумею, што ты вырашыла не рабіць новы беларускі пашпарт. Можаш распавесці сваю гісторыю.
Вольга Павук: Калі мы прыехалі ў 2020 годзе, і я пабачыла дату заканчэння дзейнасці свайго пашпарта, то ніколі не думала, што да такой даты дажыву па-за Беларуссю. І сапраўды прыйшлося яго замяніць на «бежанства», таму што пры ўзроўні маёй палітычнай актыўнасці, грамадскай актыўнасці, не было ніякай надзеі, што мне памяняюць пашпарт у консульстве. Сапраўды была праблема яшчэ да гэтага закона, бо людзі, якія звярталіся з пытаннем абмену пашпарта, чакалі каля 9 месяцаў. Гэта як дзіцёнка нарадзіць, так і пашпарт беларускі было дачакацца. І таму сённяшнія змены на мяне не паўплывалі з большага. Але я разумею, што для многіх людзей гэта сапраўды была праблема. Са свайго боку магу сказаць, што я доўга не хацела прымаць гэтае рашэнне атрымліваць менавіта літоўскія дакументы. Працягнула б беларускі пашпарт з задавальненнем. Але зразумела, што ў мяне гэта не выйдзе.
РР: Са сваім пашпартам ты спачатку ў Літве атрымала міжнародную абарону?
Вольга Павук: Адразу як я прыехала, а мая сям’я – гэта Андрэй і дзеці, мы адразу падаліся на статус уцекача і атрымалі літоўскія дакументы недзе праз 10 месяцаў. Таму што быў вялікі наплыў. Я жыла на падставе сваіх каштоўнасцяў – я маладая, я здольная, з павінна працаваць. Не трэба мне нейкія там літоўскія дакументы, буду проста працаваць і чакаць, калі вярнуся дадому. І таму больш за паўтара года я проста была на працоўным часовым побыце жыхарства. Нібы я проста прыехала ў Літвы без палітычных падстаў. І працавала да апошняя дня. Да 31 сакавіка. Які мой статус на тэрыторыі Беларусі на сённяшні дзень, я не ведаю. І запытаў рабіць не збіраюся. Але беларускі пашпарт у мяне ўжо не дзейсны. І ў мяне на сённяшні дзень ёсць толькі сталы побыт жыхарства і я збіраюся падавацца на Жэнеўскі пашпарт для таго, каб мець магчымасць перасоўвацца па свеце. Але гэты пашпарт не заменіць мне грамадзянства, гэта трэвал дакумент. Проста я не магу атрымаць дакументы ад беларускага консульства.
Цалкам размова: