«Салідарныя з Украінай». Беларусаў запрашаюць далучыцца да акцый у падтрымку Украіны

24 лютага — другая гадавіна пачатку паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. Беларусь у гэтай вайне — краіна-суагрэсар: расійскія войскі ўвайшлі ва Украіну з тэрыторыі нашай краіны. Беларусы таксама нясуць адказнасць за злачынствы, што працягваюць адбывацца. Мы падтрымліваем украінцаў і працуем дзеля перамогі разам: частка беларусаў змагаецца ў шэрагах ЗСУ на фронце, хтосьці падтрымлівае данатамі і валанцёрскай працай, хтосьці гучна выказваецца на тэму вайны. Заўтра па ўсім свеце пройдуць акцыі падтрымкі Украіны. Беларусаў таксама запрашаюць далучыцца. Гэта добрая магчымасць выказаць сваю падтрымку украінскаму народу і паказаць, што беларусы супраць вайны.

Варшава

А 16.00 пад Амбасадай РФ у Варшаве вул. Бельведэрская, 49 адбудзецца мітынг украінцаў супраць расійскай агрэсіі ва Украіне. Неабыякавых беларусаў заклікаюць далучыцца, каб паказаць, што мы салідарныя з украінцамі і гатовыя падтрымаць іх у самыя цяжкія моманты.

Кракаў

А 12.00 на Рынку каля Ратушы адбудзецца марш у падтрымку Украіны.

Беласток

А 18.00 каля помніка Пілсудскаму на рынку Касцюшкі адбудзецца акцыя «Разам супраць расейскай агрэсіі».

Быдгашч

А 15:00 запрашаюць сустрэцца на акцыі на старым рынку каля помніка Барацьбе і Пакутніцтву з партрэтамі загінулых воінаў, са свечкамі ў лампадах, плакатамі ў падтрымку Украіны, заклікамі павялічыць пастаўкі зброі, напамінам аб злачынствах краіны-тэрарыста — Расіі.

Торунь

24 лютага ў Торуні адбудзецца акцыя саліданасці з Украінай.

Запрашаюць далучыцца і беларусаў. У рамках акцыі адбудзецца марафонскі марш адзінства са «Сцягам жыцця», які пройдзе па гарадах Еўропы і свету.

11:45 — збор на Рынку Новамейскім

12:00 — пачатак шэсця да Рынка Старамейскага збіраюцца ахвотныя выказаць салідарнасць з украінскім народам.

12:15 пачатак урачыстасці ля сцэны ля помніка Флісаку (выканенне гімнаў, прамова мэра Торуня, выступы жыхароў горада).

Вільня

24 лютага Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы адкрыюць выставу, прысвечаную ўкраінскім калегам. Выстава «Украіна: журналісты ў зоне баявых дзеянняў» раскажа пра працу рэпарцёраў падчас паўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну, а таксама стане данінай павагі і памяці калегам, якія аддалі сваё жыццё, асвятляючы вайну.

Адкрыццё выставы адбудзецца 24 лютага а 12:00 ў галоўным холе чыгуначнага вакзала Вільні. Уваход вольны.

А 16.00 беларусы Літвы запрашаюць прыняць удзел у шэсцях і мерапрыемствах у падтрымку Украіны: ад помніка Тараса Шаўчэнка пачынаецца шэсце «За перамогу Украіны! Хада за перамогу Украіны!»

А 18:30 на пл. Лукішкіс пачнецца канцэрт, падчас якога будуць збіраць ахвяраванні на абсталяванне літоўскай вытворчасці ўкраінскім вайскоўцам у рамках кампаніі RADAROM.

А 19:00 будзе абвешчана хвіліна маўчання ў памяць аб тых, хто загінуў за нашу свабоду і свабоду Украіны.

Тбілісі

А 18.00 ля помніка Руставелі беларусы далучацца да шэсця ў падтрымку Украіны ў барацьбе за вольны свет супраць агульнага ворага.

Талін

25 лютага а 14.00 адбудзецца марш «За вашу і нашу свабоду», які пачнецца каля Laboratooriumi, 22 і пройдзе па вуліцах старога горада да плошчы Вабадузэ, дзе адбудзецца мітынг.

Акцыі таксама запланаваны ў ПярнуНарве і КохтлаЯрве.

budzma.org