🔹Шымборска двойчы. Прэзентацыя дзвюх кніг Віславы Шымборскай па-беларуску🔹

📅29 лютага а ⏰17:00 запрашаем на прэзентацыю 📚двух зборнікаў вершаў геніяльнай польскай паэткі Віславы Шымборскай у беларускіх перакладах.
🎥Жывая трансляцыя сустрэчы на “Прасторы польскай культуры” https://www.facebook.com/PrastoraPL

Перакладчыкі 🔸Марына Казлоўская, 🔸Наталля Русецкая і 🔸Андрэй Хадановіч пагавораць пра творчасць славутай набелісткі і прадставяць чытачам зборнікі 📕“Канец і пачатак” і 📘“Партрэт з памяці”, што на працягу некалькіх месяцаў выйшлі ў выдавецтвах “Логвінаў” і “Gutenberg” з нагоды 💯-годдзя з дня нараджэння Паэткі.

🖊️Што аб’ядноўвае, а што адрознівае гэтыя дзве кнігі?
🖊️Якія тэмы і матывы спадарожнічалі аўтарцы ўсё жыццё?
🖊️У чым карані славутай самарэфлексіі і самаіроніі польскай паэткі?
🖊️Ці лёгка выбраць найлепшае ў творчасці патрабавальнай да сябе пісьменніцы, якая лічыла сметніцу галоўным творчым інструментам аўтара?
🖊️Якія “добра забытыя” творы паэткі вярнуліся да чытачоў на яе стогадовы юбілей?
🖊️Што ў паэзіі Шымборскай было выклікам для беларускіх перакладчыкаў?

Прэзентацыя адбудзецца ў межах літаратурнага цыклу ⏳“Санаторый пад клепсідрай”.