25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. У гэты дзень беларусы штогод ладзяць урачыстасці. Сёлета з нагоды Дня Волі ў розных гарадах свету пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Зрабілі для Вас падборку з раскладам святочных імпрэзаў, каб вы маглі годна адзначыць найвялікшае нацыянальнае свята ў сваім горадзе.

На жаль, пасля падзей 2020 года у Беларусі гэтае свята адзначаць публічна стала немагчыма, але з многіх урачыстых імпрэзаў у замежжы будзе весціся анлайн-трансляцыя, таму далучыцца да святкавання можна з любой кропкі свету. Выбірайце мерапрыемемства па густу і глядзіце!

Анлайн-святкаванне Дня Волі

Каманда БНР100 ладзіць вялікае анлайн-мерапрыемства, каб адсвяткаваць Дзень Волі разам з роднымі, сябрамі і блізкімі. Для гэтага запланаваная трансляцыя на YouTube-канале «Годна» — усё пачнецца а 19:00 па Мінску. Ужо зараз можна зайсці на ютуб і паставіць сабе нагадванне, каб не прапусціць.

Дата: 25 сакавіка

Час: 19:00 па Мінску

Месца: анлайн

Анлайн-святкаванне будзе складацца з двух блокаў: музычны і інфармацыйны. Арганізатары назвалі гурты, якія будуць выступаць. Гэта вядомыя беларускія гурты розных стыляў, якія рэдка можна ўбачыць на адной сцэне: 

– J:МОРС
– NAVIBAND
– DLINA VOLNY
– DZIECIUKI
– NOCHY
– VOLSKI

Весці анлайн-мерапрыемства будуць Ліза Ветрава — прадстаўніца каманды «Годна», папулярная беларуская блогерка і Дзяніс Дудзінскі — тэлевядоўца і шоўмен. Разам з гасцямі ды музыкамі яны створаць для нас сапраўды ўрачысты і святочны вечар, дзе кожны і кожная змогуць бяспечна прыняць удзел, задаць пытанні ды павіншаваць са святам.

Вялікабрытанія

Лондан

Дзень Волі ў Лондане

У суботу, 23 сакавіка, беларусы Лондана святкуюць Дзень Волі.Дата: 23 сакавіка

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, 52 Penn Road, Лондан

Згуртаванне Беларусаў Вялікабрытаніі запрашае адзначыць 106-я угодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Магчымы і анлайн-удзел праз зум па спасылцы.

Грузія

Тбілісі

Гістарычны клуб да Дня Волі ў Тбілісі

У суботу, 23 сакавіка, у Тбілісі — новая сустрэча беларускага гістарычнага клуба, прысвечаная 106-м угодкам абвяшчэння БНР.

Дата: 23 сакавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі 

Падчас сустрэчы вы: 

зазірнеце ў лёсы тых, чый подпіс стаіць пад дакументам беларускай дзяржаўнасці 

даведаецеся, якое значэнне мела Трэцяя устаўная грамата для жыцця і змагання гэтых беларусаў 

паразважаеце, чым натхняліся змагары пачатку ХХ стагоддзя. 

Таксама абяцаюць прэзентацыю праекта «Шляхамі БНР», які будзе ладзіць журналіст, гісторык і актывіст з Батумі Андрэй Мялешка

Дзень Волі ў Тбілісі

У панядзелак, 25 сакавіка, беларусы Тбілісі таксама адзначаюць Дзень Волі святочнай акцыяй.

Дата: 25 сакавіка

Час: 19.30 (час мясцовы)

Месца: ля Парлямента Грузіі, 8 Shota Rustaveli Ave, Тбілісі

ЗША 

Н’ю-Ёрк

Дзень Волі ў Н’ю-Ёрку

24 сакавіка ў Н’ю-Ёрку ў грамадскай залі сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца святкаванне Дня Волі. 

У праграме: афіцыйная частка з гістарычным дакладам і выступамі гасцей, святочны абед і музычны канцэрт ад The Kozak Family Trio.

Царкоўная літургія пачнецца ў 10:00.

Дата: 24 сакавіка

Час: 12.00

Адрас: 401 Atlantic Ave., Brooklyn, New York

Філадэльфія

Дзень Волі ў Філадэльфіі

У суботу, 23 сакавіка, беларусы Філадэльфіі святкуюць Дзень Волі!

Дата: 23 сакавіка

Час: з 16:00 да 22:00 (час мясцовы)

Месца: Associated Polish Home — Dom Polski, 9150 Academy Rd, Philadelphia 

Рыхтуюць музыку, гульнi і інтэрактыўныя станцыi, а таксама бар і розныя прысмакі. І, вядома, дабрачынны аўкцыён. 

Літва 

Вільня

Дзень Волі ў Вільні 24-25 сакавіка!

24-25 сакавіка далучайцеся да святкавання Дня Волі ў Вільні!

24 сакавіка

12:00-13:30 — Акцыя, прысвечаная Дню Волі на плошчы В. Кудзіркі.

13:30 — 18:00 — Вольны бчб-аўтапрабег Вільня—Каўнас—Вільня:

— 13:30-14:00 — збор аўто і пасажыраў на пл. В. Кудзіркі
— 14:00 — старт аўтапрабега
— 16:00 — наведванне магілы Дуж-Душэўскага
— 18:00 — вяртанне ў Вільню.

14:00-16:00 – Прэзентацыя карты БНР «Шляхамi БНР» у Карчма 1863

17:00-19:00 – Канцэрт Андруся Такінданга і Яўгена Курыльчыка + міні-кірмаш з нацсымболікай у Музеі ім. Луцкевіча

19:00 — Канцэрт, прысвечаны Дню Волі з удзелам беларускіх музыкаў у Замку (Naka, Антон Маслыка і Святлана Ярміліна і інш.)

25 сакавіка

9:00 — Акцыя памяці. Збор на могілках Расу ля капліцы К. Каліноўскага, наведванне магілы братоў Луцкевічаў.

10:00 — Вольны бчб-аўтапрабег ад могілак Расу да будынка Сейма Літоўскай Рэспублікі.

12:00 – Экскурсія-шпацыр «Віленскія адрасы дзеячоў БНР». Рэгістрацыя.

16:00 — Круглы стол Рады БНР у Вільні з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятывау‌ і журналістаў. Рэгістрацыя.

18:00 — Мітынг, прысвечаны Дню Волі на Лукішскай плошчы.

18:30 — Святочны марш, прысвечаны Дню Волі (старт з Лукішскай плошчы)

19:15 — Канцэрт Вольнага хора ў Рэфармацкай царкве.

Андрусь Такінданг і Яўген Курыльчык з канцэртам да Дня Волі ў Вільні

У нядзелю, 24 сакавіка, Андрусь Такінданг і Яўген Курыльчык граюць у Вільні канцэрт да Дня Волі.Дата: 24 сакавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня 

NaviBand да Дня Волі ў Вільні

У нядзелю, 24 сакавіка, NaviBand граюць у Вільні святочны канцэрт, прысвечаны Дню Волi.

Дата: 24 сакавіка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Paviljonas, Pylimo g. 21B, Вільня 

Латвія

Рыга

Насустрач Дню Волі: сустрэча з Уладзімірам Арловым у Рызе

У суботу, 23 сакавіка, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Фонд «Камунікат» запрашаюць беларусаў Рыгі на сустрэчу з Уладзімірам Арловым, літаратарам і папулярызатарам айчыннай гісторыі.

Дата: 23 сакавіка

Час: 14.30 (час мясцовы)

Месца: Slokas iela 37, Рыга 

Галоўны фокус сустрэчы будзе скіраваны на гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Таксама спадар Уладзімір прадставіць публіцы свае кнігі «Імёны Свабоды», «Незалежнасць — гэта…», «Айчына» і іншыя выданні. Музычнае аздабленне сустрэчы забяспечыць Раман Арлоў, а ў ролі вядоўцы выступіць кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.

Польшча

Беласток

Дзень Волі ў Беластоку!

Беларускі Хаб «Новая Зямля» запршае ўсіх жадаючых адсвяткаваць Дзень Волі разам.

Дата: 23-25 сакавіка

Час і месца глядзіце ў афішы.

Варшава

Вечарына да Дня Волі ў Варшаве

У суботу, 23 сакавіка, у Беларускім Доме святкуюць Дзень Волі.

Дата: 23 сакавіка

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

У праграме святкавання: 

Лекцыя Зянона Пазняка «106-я гадавіна незалежнасці БНР. Гістарычная роля і значэнне». 

Госці даведаюцца пра гісторыю Дня Волі і яго значэнне для незалежнасці Беларусі і беларусаў. 

Музычна-паэтычная вечарына з удзелам гурта беларускіх традыцыйных спеваў «Гаёўкі», дудара Пятро Марчанкі, Змітра Бартосіка, Таццяны Карпіловіч, Юстыны Карпіловіч, Геральда Бартосіка і іншых музыкаў. 

Дзень Волі ў Варшаве

У нядзелю, 24 сакавіка, беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі.

Дата: 24 сакавіка

Час: з 14.00 да 19.00 (час мясцовы)

Месца: Plac Trzy Krzyża — Plac Zamkowy, Варшава

Святкаванне пачнецца ў 14:00 на Plac Trzy Krzyża. 

Тут адбудзецца мітынг з удзелам беларускіх, польскіх, украінскіх палітычных і грамадскіх дзеячаў. Пасля стартуе марш да помніка Мікалаю Каперніку — традыцыйнага месца правядзення штотыднёвых беларускіх акцый. 

Фінальнай жа кропкай падзеі стане вялікі вечаровы канцэрт на пляцы Замковым з удзелам вядомых беларускіх артыстаў.

Сярод музыкаў, якія прымуць удзел у святкаванні — Dzieciuki, Піт Паўлаў, Atesta

Гданьск

Дзень Волі ў Гданьску

У нядзелю і панядзелак, 24 і 25 сакавіка, беларусы Гданьска святкуюць Дзень Волі.

Дата: 24 і 25 сакавіка

Месца: Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці, pl. Solidarności 1, Гданьск

Што ў праграме? Глядзіце тут.

Кракаў

Паэтычная вечарына да Дня Волі ў Кракаве

У суботу, 23 сакавіка, у Кракаве ладзяць паэтычную вечарыну да Дня Волі.

Дата: 23 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў

Калі жадаеце выступіць са сваімі вершамі, рэгіструйцеся па спасылцы

Таксама будзе адкрыты мікрафон для тых, хто жадае зачытаць вершы беларускіх паэтаў. 

Лодзь

Дзень Волі ў Лодзі

У нядзелю, 24 сакавіка, беларускі палітычны клуб у Лодзі кліча на ўрачыстае шэсце-мітынг, прысвечанае 106-й гадавіне абвяшчэння БНР.

Дата: 24 сакавіка

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца збору: Piotrkowska 155 (пляцоўка паміж «Старбаксам» і алеяй Міцкевіча), Лодзь

Рушаць да плошчы Вольнасці.

Бярыце сцягі і далучайцеся!

Познань

Дзень Волі ў Познані

У нядзелю, 24 сакавіка, беларусы Познані святкуюць Дзень Волі!

Дата: 24 сакавіка

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца збору: plac Wolności, Познань 

Суполка Беларусаў Познані запрашае ўшанаваць прагненне беларускага народа да незалежнасці шэсцем ад пляца Вольнасці да пляца Адама Міцкевіча, дзе адбудзецца святочны мітынг-канцэрт.

Уроцлаў

Канцэрт да Дня Волі ва Уроцлаве

У нядзелю, 24 сакавіка, ва Уроцлаве — канцэрт да Дня Волі.

Дата: 24 сакавіка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Клуб Łącznik, ul. Tramwajowa 1-3, Уроцлаў 

Прыходзьце залячыць разбітае сэрца і пацанам, і дзяўчатам i пад хмяльное «чын-чын» апынуцца думкамі дзесьці каля Жалудка, што на Шчучыншчыне. 

Дзень Волі ва Уроцлаве

У панядзелак, 25 сакавіка, беларусы Уроцлава святкуюць Дзень Волі!

Дата: 25 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца збору: Plac Wolności, Уроцлаў 

Ладзяць святочнае шэсце ад Plac Wolności да Рынкавай плошчы, дзе адбудзецца мітынг. ⠀

Чэхія 

Прага

Дзень Волі ў Празе

25 сакавіка, у панядзелак, беларусы Прагі адзначаюць Дзень Волі ўскладаннем кветак на магілы прэзідэнтаў БНР і іншых беларусаў, пахаваных на Ольшанскіх могілках.

Дата: 25 сакавіка

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца збору: ля царквы на Ольшанскіх могілках, Vinohradská 1835/153, Жыжкаў, Прага

budzma.org