Выйшаў поўны пераклад менскага рамана Мойшэ Кульбака «Зэлмэняне»

У беларускім выдавецтве Vesna, што месціцца ў Празе, выйшаў раман «Зэлмэняне» Мойшэ Кульбака, анонс якога быў яшчэ ў сакавіку.

Новы перклад — першы поўны пераклад раману на беларускую мову. Пераклад твору з ідыш на беларускую мову зрабіў Сяргей Шупа.

«Нарэшце адбылася падзея, якую мы набліжалі бяз малага два гады. Культавы менскі раман Мойшэ Кульбака цяпер у поўным беларускім перакладзе», — напісана на старонцы выдавецтва ў Фэйсбук.

Прэзентацыя кнігі плануецца ў Празе, у траўні кнігу можна будзе купіць на адмысловых імпрэзах ва Ўроцлаве, Празе, Вільні і Таліне, а таксама — у варшаўскай «Кнігаўцы» і яе інтэрнэт-кнігарнях.

Зараз кнігу можна замовіць наўпрост ў выдавецтва, напісаўшы на электронную пошту: vesnav@seznam.cz.

budzma.org