Выйшла кніга паэзіі Наталкі Кучмель

У выдавецтве «Пфляўмбаўм» выйшла з друку кніга «Залатое» паэткі Наталкі Кучмель.

«У нас новае выданне! Эксперты ведаюць, наколькі асаблівае і доўгачаканае. У кнізе «Залатое» сабраныя найлепшыя паэтычныя тэксты Наталкі Кучмель, у якіх словы ствараюць незвычайныя імпрэсіяністычныя малюнкі, а тонка выпісаныя вобразы раскрываюць уражлівае і крохкае лірычнае «я» аўтаркі», — адзначаюць у выдавецтве.

Акрамя вершаў, у зборніку змешчаныя ўспаміны «На фальклорную практыку» і гутарка з гэтай адметнай паэткай, чый непаўторны голас, мастацкі густ і зычлівыя парады паўплывалі на многіх творцаў.

Дзе купіць кнігі выдавецтва «Пфляўмбаўм»

Варшава

Кнігарня «Кнігаўка» ul. Kłopotowskiego 4

Беларуская кнігарня, Oleandruw 6/2

Вільня

Кнігарня «Гартайка» Hartajka, Nemenčinės pl. 48 (дастаўка па Літве)

Кнігарня Knygynas eureka!, UAB S. Daukanto a. 2/10

Крама Kropka, Savičiaus g. 6

Сувенірная крама @А2.print, Pilies g. 6

Стакгольм

Кнігарня Interbok, Hantverkargatan 32, Stockholm

Лондан

Анлан кнігарня выдавецтва «Скарына»

Таксама анлайн з дастаўкай поштай

З Варшавы 

З Вільні 

budzma.org