«Хэмінгуэй нічога не ведае» Артура Дроня выйдзе па-беларуску

Лонданскае выдавецтва «Skaryna Press» у сваім фэйсбуку павіншавала украінцаў з Днём незалежнасці, пазычыла перамогі і паведаміла, што напрыканцы верасня плануе выдаць адну з самых яркіх украінскіх кніг апошняга года — «Хэмінгуэй нічога не ведае» Артура Дроня.

Кніга прозы Артура Дроня — часам смешная, часам сумная — несумненна захапляльная. Калі яна выйшла ва Украіне, то адразу стала бестселерам. Аўтару тады было толькі 24 гады. Кніга атрымала прэстыжную прэмію імя Юрыя Шавялёва за найлепшую ўкраінскую кнігу эсэістыкі 2025 года. А сёлета яна выходзіць на дзевяці мовах, у тым ліку — рэдкая сёння з’ява — па-беларуску.

Пасля ўніверсітэта А. Дронь паспеў правесці на працы сваёй мары паўгады. У лютым 2022 г. ён далучыўся да тэрытарыяльнай абароны УСУ. Там, на вайне, ён зразумеў, што ягоны досвед кардынальна адрозніваецца ад досведу ваенных пісьменнікаў мінулага. Пра гэта і кніга — пра іншую вайну.

Замовіць кнігу можна ўжо цяпер — на сайце выдавецтва.

Паводле facebook.com/skarynapress