Кніжныя навінкі з удзелам ЦБК у Беластоку

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку пачаў сваю выдавецкую дзейнасць “пілотам” — зборнікам апавяданняў Міхася Андросюка “Żubr i inne opowiadania”, які ўжо з’явіўся ў продажы.

Упершыню перакладзены з беларускай на польскую мову зборнік прадставіла намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры Ілона Карпюк:

– На Падляшшы, ужо магу сказаць, што 18-га кастрычніка, у Гайнаўцы ў фондзе “Царкоўная музыка царкоўная”, ягоным сядзібе “Чарлёнка”. Будзе прэзентацыя гэтай кнігі. Яшчэ раней абвесцім, калі ў Беластоку сустрэнемся з аўтарам і з гэтай кніжкай. Калі хтосьці хоча замовіць экзэмпляр, можна звярнуцца ў “Цэнтр беларускай культуры”.

Таксама цэнтр разам з фондам у Kamunikat.org выдаў і зборнік вершаў Уладзіміра Арлова на лацінцы, які прадставіў кіраўнік фонду Яраслаў Іванюк:

– Гэтая кніжка была ўжо раней выдадзена ў выдавецтве “Логвінаў”, але яна была зроблена па-іншаму цяпер. Там гэтыя вершы былі на лацініцы і кірыліцай. Падтрымліваючы беларускую лацінку, кіраваліся мы перш за ўсё тым, што падчас рознага тыпу сустрэчаў, выездаў, кірмашоў, людзі пыталі ці ёсць кнігі на лацініцы.

Чакаецца, што першыя аўтарскія сустрэчы вакол выданняў, надрукаваных з удзелам Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, адбудуцца ўжо ў кастрычніку, як у самім горадзе, так і рэгіёне.

Кнігі можна замовіць у Цэнтры беларускай культуры праз пошту projekty@ckb.bialystok.pl або ў Kamunikat.shop.

racyja.com