Цэнтр беларускай культуры разам з фондам “Камунікат” перавыдалі кнігу вершаў Уладзіміра Арлова лацінкай. Навінка мае назву “Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi” (“Свецяцца вокны ды нікога за імі”).

Кіраўнік фонду Яраслаў Іванюк так пракаментаваў выхад навінкі Суполцы беларускіх пісьменнікаў:

“Гэтая кніжка была ўжо раней выдадзена ў выдавецтве “Логвінаў”, але яна была зроблена па-іншаму. Там гэтыя вершы былі на лацініцы і кірыліцай. Падтрымліваючы беларускую лацінку, кіраваліся мы перш за ўсё тым, што падчас рознага тыпу сустрэчаў, выездаў, кірмашоў, людзі пыталі ці ёсць кнігі на лацініцы”.

bellit.info