«Зэкамерон» — гэта зборнік апавяданняў пра жыццё ў зняволенні, якія Маскім Знак напісаў ў СІЗА-1 на Валадарскага. На англійскую мову кнігу пераклаў прафесар Лонданскага ўніверсітэта, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры Джым Дынглі.
У гэтым годзе галоўныя перакладчыцкія ўзнагароды англійскага ПЭН-цэнтра атрымалі кнігі з 14 краін.
Кнігі адбіраюцца для ўзнагароджання PEN Translates на аснове выдатнай літаратурнай якасці, магутнасці выдавецкага праекта і іх укладу ў бібліятэчную разнастайнасць Вялікабрытаніі, паведамляецца на сайце англійскага ПЭН-цэнтра.