Пісьменнік і бард Зміцер Бартосік завершыў начытванне для выдавецтва «Фонд Камунікат» чарговай аўдыёкнігі. Гэта зборнік фельетонаў Лявона Крывічаніна «Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава. Запіскі эмігранта».
«Даўно я так не купаўся ў жывой, гумарной, вобразнай, алегарычнай, паэтычнай мове», – так Зміцер Бартосік пракаментаваў працу над кнігай і патлумачыў, чаму яго манера начытвання вельмі пазнавальная:
— Прыемна чытаць водгукі на YouTube прыемныя, і не зусім прыемна чытаць: гэта немагчыма слухаць, калі чалавек кожны гук так выразна вымаўляе. Я адразу прашу прабачэння ў тых, каго гэта раздражняе. Гэтая «хвароба» з’явілася ў мяне не проста так. Я начытваў некалькі тэкстаў для праграмы для сляпых. Таму я загадзя прабачаюся, што і надалей кожны гук я буду выразна вымаўляць.
Таксама сярод апошніх прац Змітра Бартосіка аўдыёкнігі: Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» і Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым».