Пра гэта паведаміў выдавец Андрэй Янушкевіч на старонцы выдавецтва.
«Першая кніга пад імпрынтам “Кнігаўка” выйдзе 20 лютага — у новаствораным аддзяленні выдавецтва “Янушкевіч” у Варшаве. І гэта будзе раман Эрнэста Хемінгуэя “І ўзыходзіць сонца”, які зрабіў яго ў адначассе знакамітым і паставіў у шэраг выбітных творцаў “загубленага пакалення”.
Твор вядомы таксама пад назвай “Фіеста”, упершыню выйшаў у 1926 годзе. Па-беларуску кніга выйшла ў далёкім 1976 годзе, у перакладзе Юркі Гаўрука. Гэты тэкст аднаўляецца ў нашым выданні. Таму не здзіўляйцеся наяўнасці русізмаў, якія зараз рэдка пачуеш у беларускай мове (напрыклад, “магазін” замест “крама”). Цікава, што за савецкім часам раман выходзіў пад назвай “Фэст” — хіба перакладчык не да канца разабраўся з сэнсавымі нюансамі “фэсту / фіесты”» — піша выдавец.