
Беларус, грамадзянін Эстоніі Мікола Ільін, пазыўны «Эстонец», 13 ліпеня 2020 года ва ўзросце 36 гадоў загінуў на Усходзе Украіны ў складзе Узброеных сіл Украіны.
Раней Мікола быў актывістам «Зубра» і «Маладога Фронту», што прывяло да пераследу і эміграцыі, гаворыць лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:
– Лёс Міколы Ільіна – гэта лёс соцень тысяч беларусаў, якія былі вымушаны з’ехаць са сваёй бацькаўшчыны. Я хацеў бы нагадаць, што Мікола вымушаны быў з’ехаць з Беларусі яшчэ ў далёкім 2006 годзе пасля брутальнай зачысткі плошчы Кастуся Каліноўскага. І Мікола Ільін атрымаў вышэйшую адукацыю ў Эстоніі, пасля атрымаў і грамадзянства Эстоніі, якая ўваходзіць у Еўрапейскі звяз.
Нагадаем, што ўшанаванне памяці Міколы Ільіна адбудзецца 13 ліпеня ў касцёле Св. Аляксандра ў Варшаве на пляцы Трох Крыжоў а 12.30 у актавай зале Яна Паўла II.
Цалкам матэрыял:
