
Як адзначаецца ў аглядзе варожага інфармацыйнага асяродзьдзя за 2025 год, падрыхтаванага Дэпартамэнтам стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Літвы, гэта робіцца для таго, каб прадэманстраваць, што палітыка літоўскіх уладаў датычна Беларусі нэгатыўна адбіваецца на самой Літве.
Як паведаміла агенцтва BNS, адным з элемэнтаў гэтага ціску сталі гібрыдныя атакі з парушэньнем паветранай прасторы як няздольнасьць Літвы і NATO да абароны.
Паводле літоўскіх вайскоўцаў, у расейскіх інфармацыйных каналах шмат гаварылася пра пачатую NATO місіі па назіраньні за Балтыйскім морам «Балтыйскі вартавы» (Baltic Sentry), што сьведчыць аб надзвычайнай важнасьці для Крамля дзейнасьці яго ценявога флёту.
«У 2025 годзе мы назіралі дзейнасьць Расеі і Беларусі, якая працягвалася па інфармацыйным ціску, мэтай якога зьяўляецца ўплыў як на літоўскую, так і на заходнюю, а таксама ўнутраную аўдыторыю», — сказаў дырэктар Дэпартамэнту стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Літвы Лютаўрас Багачунас.
Летась у Літву заляцелі два расейскія бесьпілётнікі «Гербера», паветраную прастору парушалі расейскія зьнішчальнікі, а таксама павялічыўся лік інцыдэнтаў, зь вязаных з запускам зь Беларусі кантрабандных паветраных балёнаў, праз што неаднаразова закрываўся Віленскі аэрапорт, а таксама фіксаваліся парушэньні інфраструктуры ў Балтыйскім моры.
«Мэтай інфармацыйнага ціску зьяўляецца дэманстрацыя таго, што дачыненьні паміж Літвой і Беларусьсю абсалютныя ірацыянальныя, агрэсіўныя і шкодныя для самой Літвы», — дадаў Багачунас.
Паводле яго, кожны інцыдэнт выкарыстоўваецца як прыклад таго, што Літва і NATO няздольныя абараняцца, і зьяўляюцца спробай стымуляваць у Літве недавер да інстытутаў, раскалыхваць грамадзтва і спрабаваць зламаць імкненьне грамадзтва да супраціву.
У беларускай інфармацыйнай прасторы таксама паведамлялася, што Літва правакуе і сама запускае кантрабандныя балёны, каб абвінаваціць Беларусь.
«Мы хочам падкрэсьліць, што мы бачым, назіраем, робім гэта дастаткова пасьпяхова, і гэта іх вельмі нэрвуе», — дадаў кіраўнік дэпартамэнту.
Асобна экспэрты зьвярнулі ўвагу на тое, што пытаньням абароны і бясьпекі Літвы ў інфармацыйнай прасторы Беларусі і Расеі былі прысьвечаныя прыблізна 70 % публікацый. У іх, з аднаго боку, спрабавалі пераканаць, што «мілітарызацыя» ўсходніх межаў ствараюць пагрозы для Беларусі і Расеі, а зь іншага — прадстаўлялі абаронную палітыку NATO як неэфэктыўную, дарагую, якая вядзе да зьніжэньня дабрабыту грамадзян Літвы і краін NATO.
Паводле вайскоўцаў, усе гэтыя інцыдэнты накіраваныя на запалохваньне заходніх грамадзтваў, а таксама на зьніжэньне дапамогі Ўкраіне.
