Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць сонца» па-беларуску, а таксама пра беларускага пабраціма дзядулі Хэма Тодара Кляшторнага і паэму «Калі асядае муць».

Адкуль Хэмінгуэй пачуў фразу пра «страчанае пакаленне»? Чаму амерыканская інтэлігенцыя імкнуліся жыць у Парыжы? Што такое «тэлеграфны стыль» Хэмінгуэя? Як «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцджэральда падштурхнуў Хэмінгуэя напісаць першы раман «І ўзыходзіць сонца»? Чым падабенства і адрозненне алкагольных пасядзелак у творах Хэмінгуэя і Кляшторнага? Як перакладчык «І ўзыходзіць сонца» Юрка Гаўрук нават у сталінскіх высылках размаўляў па-беларуску? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.

budzma.org