Алесь Бяляцкі наведаў імпрэзу АБ-БЫ

На Беласточчыне працягваецца візіт нобелеўскага лаўрэата міра Алеся Бяляцкага. Учора, сярод іншага, ён наведаў вечарыну падвядзення вынікаў працы дзяцей і моладзі АБ-БА ў навучальным годзе 2025/2026.

Алесь Бяляцкі падзяліўся сваімі ўражаннямі:

  Уражанні вельмі добрыя, станоўчыя. І тое, што я бачу, захаванне беларускай культуры, мовы, то гэтаму яшчэ і ў Беларусі трэба павучыцца, як гэта робіцца тут, бо ініцыятывы, якія робяцца па захаванні мовы, па развіцці беларускай культуры, літаратуры сапраўды вельмі важныя, асабліва ўлічваючы тое, што з Беларусі ніякай дапамогі няма. І самі тутэйшыя беларусы вымушаныя арганізоўвацца і працаваць на захаванне сябе.

Імпрэза АБ-Бы прайшла ў Беластоцкім універсітэцкім цэнтры культуры і навукі. Дзеці паказалі прэм’еру спектакля «Прыгоды Віня-Пыха і яго сяброў», пастаўленага рэжысёрам Бернардам Мацеям Баням, выступіла вакальнае трыа «Баламуткі» і танцавальны гурт “Падляскі вянок” пад кіраўніцтвам Алесі Шэрэмет. Таксама госці імпрэзы пабачылі асобныя візуальныя падкасты праекта «Гэта МЫ».

racyja.com