Выдавецтва «Скарына» анансавала другое выданне «Бэйруцкіх апавяданьняў»

Выдавецтва „Скарына“ на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміла, што кніга „Бэйруцкія апавяданьні“ Агатангела Крымскага ў электронным выглядзе ўжо даступная для чытачоў, а друкаваная зьявіцца напрыканцы году.

З гэтай кароткай дасьціпнай украінскай клясыкі ў перакладзе Ўладзіслава Гарбацкага Skaryna Press пачыналася ў 2022 годзе. У ёй ёсьць жывая няўрымсьлівасьць, гумар, шчыры інтарэс да іншых культураў і любоў да сваёй, антыкаляніялісцкія і фэмінісцкія тэмы…

Украінская мовазнаўца Алена Сынчак тады напісала: „Апавяданьні Агатангела Крымскага зацягваюць: у іх хочацца ўчытвацца і ўчувацца, рассмакоўваць кожны жарт славутага арыенталіста, пераствораны па-беларуску. Разам з ‚Бэйруцкімі апавяданьнямі‘ хочацца сьмяяцца на памінках па расейскім імпэрыялізме“.

Паводле facebook.com/skarynapress