
27 лістапада беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзень Герояў.
У 1920 годзе ваяры Першага Слуцкага палка стральцоў сталі на абарону незалежнасці нашай першай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі. Бой бальшавікам далі дзесяць тысяч ваяроў, але змаганне з чужынцамі было няроўным. Беларускія сыны зазналі тады вайсковую паразу.
Але сапраўднай і вечнай перамогай, здабытай у тых баях, стала наша вера ў будучыню Беларусі. Памяць пра самаахвярнасць случчакоў праз усе наступныя гады запальвала ва ўсё новых пакаленнях беларусаў прагу волі, веру ў неўміручасць нашых нацыянальных ідэалаў. І як вынік — Героі Слуцкага збройнага чыну маюць свой працяг у Героях сённяшняй Беларусі, якія пракладаюць нам шлях да свабоды.
Хай воля вечна будзе з намі! Слава Героям! Жыве Беларусь!
ЗБС „Бацькаўшчына“
