«Апошняя кніга пана А.» выйшла ў нямецкім перакладзе ў бэрлінскім выдавецтве Edition Fototapeta, — паведаміў на сваёй старонцы ў facebook Альгерд Бахарэвіч.
Прымаю віншаваньні і дзякую ўсім, хто над ёй працаваў — рупліва і зь любоўю, — піша аўтар. — Мая другая афіцыйна прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай кніга цяпер мае нямецкае ўвасабленьне. Праца над ёй была неімаверна цікавай і незвычайнай і шмат дала нам усім — спачатку я зрабіў пераклад на маю вельмі недасканалую, але нахабную нямецкую, а затым Андрэас Ростэк зьдзейсьніў сапраўднае перастварэньне тэксту на прыгожы літаратурны Deutsch. Гэта была фантастычна займальная моўная і перакладніцкая прыгода. Дзякуй, Andreas!
Ужо праз 10 дзён мы прэзэнтуем кнігу на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы, а я вітаю ўсіх чытачоў зь цягніка на Капэнгаген і нагадваю, што новае беларускае выданьне яшчэ можна замовіць на allegro.pl, а нямецкае ўжо можна па спасылцы.