Яшчэ ў кастрычніку 2022 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, а цяпер з 1 па 15 чэрвеня 2023 ў Віленскім Беларускім Музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) пройдзе выстава Менскіх фатографаў, якія зараз не могуць вярнуцца дадому. Сярод іх Караліна Палякова, Анна Верес і іншыя цудоўныя беларускія фатографы.
На выставе вы зможаце ў бясьпечнай, ціхай атмасферы крыху адчуць сябе як дома — пачуеце гукі Менска, паглядзіце на яго вуліцы на выставачных фота, а ў асобным пакоі паслухаеце аповеды людзей, якія таксама, як вы, мараць вярнуцца дадому, пра тое, як яны зараз бачаць родны горад, і што зробяць, калі абавязкова туды вернуцца. Гэтая выстава дапаможа вам з цяплом і прыняццем дакрануцца да заблакаваных перажыванняў і пачуццяў, тут вы будзеце не адны. А калі вашыя сябры і блізкія не-беларусы хочуць зразумець, як выглядаў ваш дом — гэта добры шанец распавесьці, паказаць і яшчэ больш зблізіцца з імі.
На выставе вы пабачыце працы: Караліны Паляковай, Мікіты Кірыенка, Уладзіміра Маляўкі, Андрэя Дубініна, Максіма Багдановіча, Аны Мацкевіч, Ганны Верас.
Адкрыццё выставы адбудзецца 1 чэрвеня а 18:00 па мясцовым часе па адрасе Vilniaus g. 20!.
Што будзе на адкрыцьці:
— куратарская экскурсія пв выставе
— сумесны прагляд кранальнага фільму пра беларусаў Варшавы у эміграцыі
— можна будзе падыскутаваць
— прэзентацыя фотаальбом
Акрамя фота Менску беларускіх фатографаў у эміграцыі вы будзеце слухаць саўдндскейп Менску, пабачыце AR аб’екты, паглядзіце фільм, зможаце пакутаваць у Пакоі Спакою (які не даваў пакою прапагандыстам у свой час:) і нават… забраць Менск дадому — у выглядўе паштовак і альбому Take Minsk Home.
Праект ствараецца на валанцёрскіх пачатках беларускім арт-гуртом Heartbreaking Performance, які базуецца ў Варшаве.
Падтрымаць праект можна тут:
Партнёры:
FreeBelarusCentre, Музей Вольнай Беларусі, Беларускі Музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні
Івент ў фб:
Heartbreaking performance — мастацкі калектыў у Варшаве, спецыялізуецца на славянскім, пераважна беларускім пратэстным мастацтве. Складаецца з рэжысёраў, музыкаў, фатографаў, відэааператараў, акцёраў і выканаўцаў. Ён быў створаны, каб паказаць беларускае мастацтва і гуманітарныя праблемы заходнім свеце. За апошнія два гады мы зрабілі шмат вулічных спектакляў, падкастаў, знялі мастацкую кінаанталогію, правялі шмат тэрапеўтычных кінасеансаў, канцэртаў і тэатральных пастановак у Варшаве і іншых гарадах Польшчы.
Старонкі ў фб і Інстаграме, taplink, web page, youtube.