18-га снежня ў Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі Вадзіма Шклярыка “Як гавораць беларусы?” /Jak mówią Białorusini? Арганізатар сустрэчы – Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.
Намесніца дырэктара Цэнтра Ілона Карпюк патлумачыла двухмоўны фармат правядзеяння сустрэчы:
– Прэзентацыю рыхтуем спецыяльна на польскай і беларускай мове, каб калі хтосьці зацікаўлены такой з’явай як беларуская мова і паходзіць з польскага моўнага абшару можа далучыцца, і можа будзе цікавей, і зразумець можна будзе больш. Кніжка цікава распавядае і наогул цікава падрыхтаваная. Яна складаецца з кароткіх тэкстаў, якія прадстаўляюць цікавінкі наконт беларускай мовы.
Прэзентацыя кнігі Вадзіма Шклярыка “Як гавораць беларусы?” пройдзе ў Pikoteka, ul. Jana Kilińskiego 8. Пачатак а 18-й. Уваход вольны. Аўтар кнігі – кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык – 2017 годзе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную мікратапаніміі Усходняга Палесся.