Выйшла кніга беларускіх перакладаў Марыі Пушкінай ісландскага паэта Адальстэйна А. Сігюрдсана

Выйшла кніга беларускіх перакладаў Марыі Пушкінай ісландскага паэта Адальстэйна А. Сігюрдсана.

У 2014 годзе ісландскі паэт Адальстэйн А. Сігюрдсан быў госцем Міжнароднага паэтычнага фестывалю імені Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”. Вынікам візіту зрабілася гэтая кніга ў перакладзе Марыі Пушкінай: выбраныя творы з кніг “Вершы зямлі” (1985), “Вершы мроі” (1992), “Цвярдыня сэрца” (2007), “Дамы не бываюць самотныя” (2011), “Аўтапартрэты” (2012), “Летняя поўня” (2016).

“Дэма-версія” гэтага выдання ўбачыла свет у 2015 годзе ў выдавецтве “Крок” (Тэрнопаль). У гэтым выданні яе дапаўняюць найноўшыя пераклады, а таксама, у якасці паслямовы, – эсэ полацкага этнографа і паэта Уладзіміра Лобача, якое на ўзроўні знакаў збліжае Беларусь і Ісландыю.

Кніга адрасуецца аматарам паэзіі, зацікаўленым у паэтычных ландшафтах свету. Яна распачынае паэтычную серыю “Вершы на асфальце”, у якой стваральнікі мяркуюць раскрываць чытачам далёкія і блізкія краіны праз прызму паэзіі.

racyja.com