«Цынкавых хлопчыкаў» Алексіевіч цяпер можна паслухаць па-беларуску

Інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» працягвае свой амбітны праект, ствараючы разам з вядомымі акцёрамі беларускамоўную аўдыёверсію «Галасоў утопіі» Святланы Алексіевіч. Апублікаваная трэцяя кніга серыі — «Цынкавыя хлопчыкі».

На беларускую мову «Цынкавых хлопчыкаў» пераклаў Андрэй Хадановіч. Агучыў твор зорны акцёрскі склад — Крысціна ДробышАлена БаяраваСяргей Чуб і Алег Гарбуз.

«Без гэтае кнігі немагчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смерцяноснай і няправеднай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкае ўлады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала», — анансуе прэм’еру «Камунікат».

Фота: kamunikat.org

Дзe слухаць?

Аўдыёбук «Цынкавыя хлопчыкі» можна паслухаць на сайце інтэрнэт-бібліятэкі «Kamunikat» і на буйных стрымінгавых платформах YouTube і Spoyify for podcasters

Cвятлана Алексіевіч на прэзентацыі перакладу «Галасоў утопіі». Мінск, 2018 год

Нагадаем, пяцікніжжа нобелеўскай лаўрэаткі па-беларуску гучыць упершыню, у найноўшым перакладзе і без цэнзурных правак: пісьменніца дапрацавала свой дакументальна-мастацкі цыкл, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка. 

budzma.org