
Як ужо стала традыцыяй, яго ладзяць Беларускі клуб «Сябрына» і творчае аб’яднанне «Беларускі цуд».
Традыцыя святкавання беларусамі Вільні Купальскага свята на беразе Віліі (р. Нярыс), якая працякае праз Вільню, была заснавана яшчэ ў 1911 годзе і адноўленая «Сябрынай» у 2013 годзе.
Сёлета вас чакаюць:
- выступы гуртоў BaranÁ, «Ойра»
- пляценне вянкоў
- пошукі папараць-кветкі
- беларускія народныя танцы
- купальскі крупнік
Свята адбудзецца: 24 чэрвеня (серада) а 17.00
Удзел бясплатны;
Месца: за 2‑м пляжам у Валакупах (Valakampiai).
Рэкамендуецца сачыць за надвор’ем у дзень свята, а таксама прыхапіць з сабой коўдру і стравы для пікніка.
Папярэдне 24 чэрвеня чакаецца +24, удзень магчымы невялікі дождж.
