
Выйшла кніга даследчыка Сяргея Шапрана прысвечаная менш вядомаму аспекту таленту Васіля Быкава — выяўленчаму мастацтву, да якога пісьменніка цягнула з маленства, але ў якім ён не здолеў рэалізавацца напоўніцу, піша «Суполка беларускіх пісьменнікаў».
500 старонак і больш за 500 ілюстрацый. Быкаў і мастацтва, Быкаў — пра мастацтва.
Ці захаваліся франтавыя малюнкі пісьменніка і што ён ілюстраваў у другой палове 1940‑х і 1950‑х гг. у «Гродзенскай праўдзе», дзе ў той час працаваў? Якія занатоўваў лекцыі па выяўленчым мастацтве? Каго са славутых жывапісцаў капіяваў і пра каго пісаў?
Што звязвала Быкава з такімі рознымі майстрамі, як Б. Забораў, А. Кашкурэвіч, Г. Паплаўскі, М. Савіцкі, Л. Шчамялёў і М. Шагал? Як выглядаюць на ягоных шаржах блізкія сябры А. Адамовіч, Р. Барадулін, У. Караткевіч? Як мастакі-графікі жартавалі з Васіля Быкава, і як ён сам кпіў з сябе? Каму прысвяціў апошнія малюнкі? Адказы на многія пытанні чытач знойдзе ў гэтай багата ілюстраванай кнізе.
Шукайце ў «Акадэмкнізе».
