У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзеячаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры. У тым ліку 22 літаратары. Кожны год у гэты дзень праводзіцца акцыя памяці пад сімвалічнай назвай «Ноч расстраляных паэтаў».

Акцыя традыцыйна ладзілася ў «Курапатах». Але па зразумелых прычынах ужо трэці год запар мерапрыемствы «Ночы расстраляных паэтаў» пройдуць за мяжой.

Зрабілі для вас расклад імпрэзаў памяці. Далучайцеся да акцыі ў сваім горадзе!

Бельгія

Антвэрпэн

«Ноч расстраляных паэтаў». Памінальнае мерапрыемства ў Антвэрпэне

Дата: 29 кастрычніка

Час: 12:30 — 16:00 (час мясцовы)

Адрас: Беларуская царква — Heilig-Hartkerk, Lange Beeldekensstraat 18-22, 2060 Antwerpen, Бельгія

ЧОРНАЯ НОЧ — гэта штогадовае памінальнае мерапрыемства, прысвечанае гэтым ахвярам Беларускай нацыі.

У праграме: 

12.30 — Боская Літургія

14.00 — Імпрэза, прысвечаная забітым пісьменнікам і паэтам (з чытаннем іхніх твораў)

15.00 — Кава / гарбата (Кожны мае прынесці нешта да стала)

Падрабязней тут

Вялікабрытанія

Лондан

Ноч паэтаў у Лондане

У суботу, 28 кастрычніка, Скарынаўская бібліятэка ладзіць вечар памяці і паэзіі да Ночы расстраляных паэтаў.Дата: 28 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, Лондан 

Упершыню ў гэтым годзе творы гэтых паэтаў прагучаць і на англійскай мове ў перакладзе амерыканскай беларуска-беларускай паэткі Лены Зыцінскі і ў суправаджэнні расповеду пра тое, чаму гэтая перакладчыцкая праца для яе асабістая.

Гасцям будзе прапанавана прачытаць вершы на беларускай мове. 

У рамках імпрэзы адбудзецца таксама выстава, прысвечаная 100-годдзю «Маладняка» — некалі вельмі ўплывовага аб’яднання пісьменнікаў, сябрамі якога былі большасць паэтаў.

Германія

Берлін

«Ноч нерасстраляных вершаў» у Берліне

29 кастрычніка ў Доме паэзіі ў Берліне пройдзе «Ноч нерасстраляных вершаў». У імпрэзе прымеркаванай да «Ночы расстраляных паэтаў» возьмуць удзел сучасныя беларускія паэты, мастакі, музыкі і акцёры, літаратурныя перакладчыкі, «неабыякавыя людзі і зацікаўленыя асобы».

Дата: 29 кастрычніка

Час: 19:30 (час мясцовы)

Месца: Haus für Poesie, Knaackstr. 97 (Kulturbrauerei) 10435, Berlin

У берлінскай «Ночы нерасстраляных вершаў» прагучаць вершы: Алеся Дудара, Міхася Чарота, Юркі Лявоннага, Валерыя Маракова, Сяргея Фаміна, Зямы Піваварава, Анатоля Вольнага, Сяргея Астрэйкі, Юлія Таўбіна, Мойшэ Кульбака, Ізі Харыка… А гэтаксама паэтычныя творы сучасных аўтараў і аўтарак.

Склад удзельнікаў імпрэзы як ніколі прадстаўнічы: Зміцер Вішнёў, Дзмітрый Строцаў, Света Бень, Інга Лізенгевіч, Кацярына Тэвес, Уладзімір Грамовіч, Ціна Вюншман, Томас Вайлер, Ніна Велер, Лена Прэнц, Елізавета Ландэнбергер, Якаб Вундэрвальд, Кацярына Яворская, Тамара Кабяк, Вераніка Круглова, Зміцер Чэ, Валерыя Казлянка, Яўген Федаровіч, Купра, Вера Бурлак, Вольга Гапеева, Кацярына Жынгяроўская, Вераніка Круглова і многія іншыя.

Мерапрыемства будзе праходзіць на нямецкай, беларускай і ідыш мовах.

Дзюсельдорф

Лекцыя-спектакль «Каралі беларускага Парнаса» ў Дзюсельдорфу

Лекцыя-спектакль «Каралі беларускага Парнаса», прысвечаная «Ночы расстраляных паэтаў», у выкананьні Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай пройдзе ў Дзюсельдорфе.

Дата: 29 кастрычніка

Час: 16:00-17:30 (час мясцовы)

Месца: Apropo Selbecker Str. 39 40472 Düsseldorf, Германія

У праграме прагучаць творы Міхася Чарота, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Анатоля Вольнага, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Платона Галавача.

Грузія

Тбілісі

Ноч паэтаў у Тбілісі

У суботу, 28 кастрычніка, беларусы Тбілісі ладзяць вечар памяці «Ноч паэтаў», каб ушанаваць памяць ахвяр сталінскага тэрору — і расстраляных у Чорную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га года дзеячоў беларускай культуры.Дата: 28 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: музей грузінскай літаратуры імя Г. Леанідзэ, 8 Gia Chanturia St, Тбілісі 

Прапануюць узгадаць творчасць і лёсы закатаваных культурных дзеячоў, паразважаць на выставе тэматычных калажоў, заспяваць знакавыя песні.

Батумі

Дата: 28 кастрычніка (субота)
Час: 210.00 (час мясцовы)
Месца: у парку 6 мая, Батумі

Будуць чытанні вершаў (не)расстраляных паэтаў 

Канада

Таронта

Ноч Расстраляных Паэтаў у Таронта

Запрашаюцца беларусы Таронта і GTA прыняць удзел у імпрэзе, прысвечанай Ночы Расстраляных Паэтаў.

Дата: 29 кастрычніка

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі цэнтр у Таронта, 524 St Clarens ave., Таронта, Канада

Мы збяромся, каб аддаць пашану памяці нашым выбітным творцам, якія былі фізічна знішчаныя савецкім рэжымам у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

Будзем чытаць творы рэпрэсаваных паэтаў, дзяліцца гісторыямі іх жыцця, гаварыць пра рэпрэсіі мінулага і сучаснасці.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Valentina Chevtchenko.

Літва

Вільня

«Ноч паэтаў». Літаратурна-музычная вечарына ў Вільні

Гасцёўня Беларускай Рады культуры запрашае на літаратурна-музычную вечарыну, што пройдзе ў межах міжнароднай акцыі памяці «Ноч паэтаў».

Дата: 27 кастрычніка 

Час: 17:00 (час мясцовы)

Месца: Вільнюс, Šv.Ignoto g.5

У праграме:

  • Літаратуразнаўчы экскурс
  • Тэатральны перфоманс ад актораў студыі Razam
  • Музычныя нумары
  • Кароткая прэзентацыя кнігі «1937. Ноч расстраляных паэтаў» (укл. Наста Чарнова)
  • Паэтычныя чытанні ў фармаце адкрытага мікрафона з падарункамі ўдзельнікам (рэгіструйцеся па спасылцы).

Польшча

Беласток

Паэтычныя чытанні «Вершы (Не)расстраляных паэтаў» (у межах фэсту Pradmova)

Арганізатары фестывалю PRADMOVA запрашаюць на сустрэчу, на якой ушануюць памяць таленавітых беларускіх літаратараў, забітых у Чорную ноч з 29-га на 30-е кастрычніка 1937 года.

Дата: 29 кастрычніка

Час: 19.50 — 21.00 (час мясцовы)

Месца: Warszawska 19, 15-062 Białystok

Усіх наведвальнікаў чакае дэкламацыя вершаў ад Андрэя Хадановіча, Кацярыны Ваданосавай, Таццяны Нядбай, Уладзіміра Някляева, Віктара Сямашкі і іншых.

На імпрэзе будзе адкрыты мікрафон.

Варшава

Канцэрт памяці Ночы расстраляных паэтаў у Варшаве

Вольны хор у касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве будзе спяваць песні беларускіх аўтараў забітых, але не забытых!

Дата: 29 кастрычніка

Час: 20:00 (час мясцовы)

Месца: Касцёл Святога Аляксандра, plac Trzech Krzyży, Варшава

Гданьск

Ноч паэтаў у Гданьску

У нядзелю, 29 кастрычніка, беларусы Гданьска далучаюцца да акцыі «Ноч (не)расстраляных паэтаў». Беларускае культурнае таварыства «Хатка» ладзіць сустрэчу «(НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ. ДЫЯЛОГІ».
Дата: 29 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры, Elżbietańska 9/10, Гданьск

Удзел бяруць:

Наста Кудасава, паэтка, аўтарка серыі новых вершаў, прысвечаных гадавіне «Чорнай ночы».

Алег Гарбуз, актор групы «Купалаўцы», прачытае вершы расстраляных паэтаў.

Ягор Забелаў, беларускі акардэяніст, выступіць з адмысловай музычнай праграмай.

Сяргей Будкін, арт-менеджар, аўтар ідэі і кіраўнік праекта «(НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ» выступіць з прамовай і распавядзе пра гісторыю праекта. 

Кракаў

Ноч расстраляных паэтаў у Кракаве

29–30 кастрычніка 1937-га года — чорная дата ў гісторыі Беларускага народа. За адну ноч ва ўнутранай турме НКВД (сёння — будынак СІЗА КДБ) расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі і нацыянальных эліт.

Дата: 29 кастрычніка

Час: 15:00 — 22:00 (час мясцовы)

Месца: Prawda bar, ul. Koletek 2, Кракаў.

Патрэбна рэгістрацыя.

Уроцлаў

Вечар паэзіі і музыкі «Ноч паэтаў» (Уроцлаў)

Дата: 30 кастрычніка

Час: 18.30 — 20.30 (час мясцовы)

Месца: Barbara, Świdnicka 8B, Уроцлаў

Уваход бясплатны. Патрэбна рэгістрацыя

Расклад цалкам па гэтых і іншых гарадах шукайце на адмысловым сайце nochpaetau.com.

Каб не прапусціць патрэбнае беларускае мерапрыемства, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія імпрэзы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!