Анхела Эспіноса Руіс – беларуская паэтка гішпанскага паходжання ў 15 гадоў сустрэлася з беларускай мовай і больш з ёю не разлучаецца.
Стала пісаць вершы і выдаваць кнігі, кажа Анхела Эспіноса Руіс:
РР: Колькі гадоў вы ўжо ведаеце беларускую мову і як Вы яе вучылі?
– Я пачала збіраць матэрыялы 11 гадоў таму, мне было 19. З тых часоў я даволі інтэнсіўна займаюся беларускай мовай. Год я збірала матэрыялы, бо кніжак і падручнікаў было вельмі мала. Цяпер іх не хапае, а тады было яшчэ менш.
РР: Вы працуеце ва Універсітэце. Што выкладаеце?
– Я спецыяліст беларускай літаратуры, але выкладаю вельмі розныя прадметы. Я найноўшая спецыялістка на кафедры беларусістыкі, таму вельмі часта бяру розныя прадметы, якія патрэбныя кафедры. Ёсць беларуская мова, было некалькі семінараў з літаратуры. Я яшчэ выкладаю на розных мовах: па-ангельску, па-гішпанску, па-польску і па-беларуску. У асноўным вяду практычныя заняткі з пісання паэзіі на розных мовах. І прыйшлі студэнты самых розных культур і краін. Шмат эразмусаў, файна ідуць гэтыя заняткі. Беларускую літаратуру, гісторыю літаратуры.
РР: У Варшаўскім Універсітэце?
– Так, у Варшаўскім.
РР: Ці тут, у Варшаўскім Універсітэце шмат студэнтаў, якія вывучаюць беларускую мову і літаратуру?
– Мы заўсёды шукаем зацікаўленых, і вельмі радыя кожнаму аспіранту, кожнаму новаму студэнту. Але групы ёсць, фармуюцца, і можа іх быць больш, чым уяўляюць людзі, скажам так. Групы невялікія, але як на беларускую філалогію з улікам сітуацыі ў якой мы жывем, то я не скажу, што мала. Не скажу таксама што шмат, бо гэта будзе не праўда. Гэта не самая папулярная спецыяльнасць, але яна жывая, але стараемся.
Цалкам матэрыял:
Анхела Эспіноса Руіс выкладае ў Варшаўскім Універсітэце беларускую мову і літаратару. Яна адзначае павышэнне зацікаўленасці ў маладых беларусаў да роднай мовы і літаратуры.