Ліквідуюць Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

Cтаршыня БДТАПГК Антон Астаповіч

Стала вядома, што 10 студзеня ў Вярхоўным Судзе пройдзе суд аб ліквідацыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Пазоў падало Міністэрства юстыцыі, працэс будзе весці суддзя Кацярына Якутовіч.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) — беларуская грамадcкая недзяржаўная арганізацыя, устаўной мэтай якой з’яўляецца ахова помнікаў. Гэта адна з найстарэйшых культурна-гістарычных арганізацый у Беларусі, якая была створана 19 чэрвеня 1965 году пастановай ЦК КПБ і Савету Міністраў БССР.

Пасля таварыства стала цалкам незалежным ад дзяржавы аб’яднаннем. Яно, у прыватнасці, змагалася супраць зносу розных гістарычных аб’ектаў і выказвала прапановы па іх уключэнні ў спіс культурных каштоўнасцяў. Так, за сродкі сабраныя таварыствам рэстаўрацыйныя працы праводзіліся на такіх аб’ектах як Мірскі замак, Сафійскі сабор, Слуцкая брама ў Нясвіжы і іншыя. З 2007 года старшынёй арганізацыі з’яўляецца гісторык-этнолаг і культуролаг Антон Астаповіч.

budzma.org