«Belarus Outside Sound System» — складанка, у якой можна пачуць голас мінскага метро, гукі балота Ельня, голас Якуба Коласа ды Марыі Калеснікавай.
Пра беларускі рэліз і агульныя музычныя тэндэнцыі «Радыё Ўнэт» размаўляе з сааўтарам праекта, культурным актывістам, арт-менеджарам, дыджэем і былым палітвязнем Papa Bo Selektah.