Выйшаў беларускі пераклад «Гражыны» Адама Міцкевіча

Выдавецтва «Gutenberg Publisher» прэзентавала сваю навінку. У кнізе змешчаная паэма па-польску, яе пераклад на беларускую мову і паслямова перакладчыцы Марыі Мартысевіч, піша PENBelarus.

Як адзначаюць выдаўцы,

«аўтарка перакладу імкнулася, каб радкі, у адпаведнасці з арыгіналам, уражвалі чытача архаічнасцю гучання, хацела перадаць космас твору і шмат часу прысвяціла вывучэнню тэксту і кантэксту».

Пераклад адметны грунтоўнай працай з мовай: для таго, каб перадаць гучанне арыгіналу, у беларускую версію тэксту ўводзяцца старабеларускія, дыялектныя і размоўныя формы. 

Твор дапоўнены слоўнікам архаізмаў, а таксама цікавымі гістарычнымі каментарамі.

Кнігу можна набыць тут

budzma.org