
“Няма ракі без вытокаў” – выстава прац беларускіх мастакоў і дызайнераў пад такой назвай адкрыецца ў Берліне 4 красавіка. У ёй прымуць удзел 11 мастакоў з 8 краін. Гэты праект створаны ў межах Лабараторыі Мастацкага Даследавання ARSIF і даследуе беларускую ідэнтычнасць ва ўмовах эміграцыі, палітычнага ціску і культурных трансфармацый.
Пра асноўны пасыл творчага праекта распавядае яго куратарка і мастачка Алена Рабкіна:
– Увогуле часта нам гавораць, якія беларусы. Але ж хацелася б спыніцца і разам паглядзець, што мы адчуваем – дзе праўда, дзе не праўда. І гэта вельмі важна, бо ідэнтычнасці вельмі важная, таму што як мы думаем пра сябе, так мы і дзейнічаем. Калі мы думаем, што мы смелыя, то і будзем больш смела дзейнічаць, таму што не я адзін смелы, а ўся нацыя смелая. А калі будзем думаць, што мы не смелыя, то гэта, мабыць, таксама будзе ўплываць на нашыя дзеянні.
Выстава пройдзе ў Берліне з 4 па 6 красавіка. Адкрыццё адбудзецца 4 красавіка а 19.00 у PAKD Gallery (An d. Mole 9, 10317 Berlin).
Гэты творчы праект рэалізуецца пры падтрымцы Razam e.V., Institut für Auslandsbeziehungen (ifa) і Фонда Аляксандра Рэйва.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
