Вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду, гадавіна затрымання Сяргея Ціханоўскага, візіт у Партугалію

Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 27 траўня-2 чэрвеня.

Вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду

25-27 траўня прайшлі выбары ў Каардынацыйную Раду. Абраныя 80 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 8 палітычных групаў і ініцыятываў, куды ўваходзяць як палітыкі і актывісты, так і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і медыя.

Святлана Ціханоўская выказала ўдзячнасць усім, хто прыняў удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду, нягледзячы на ціск і рэпрэсіі з боку рэжыму. Яна спадзяецца, што абноўленая Рада стане месцам для ўзгаднення стратэгіяў, дыскусіяў і кансультацыяў паміж рознымі актарамі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. У бліжэйшы час плануецца сустрэча з абранымі дэлегатамі для абмеркавання спосабаў супольнай працы.

Гадавіна затрымання Сяргея Ціханоўскага

29 траўня была чацвёртая гадавіна затрымання Сяргея Ціханоўскага. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла гатоўнасць сям’і, сяброў і паплечнікаў Сяргея прасоўваць яго ідэі і мэты надалей, і падзялілася словамі Сяргея, якія дагэтуль натхняюць.

Акрамя таго, Святлана Ціханоўская выказала падзяку беларусам і беларускам за падтрымку. Яна падкрэсліла, што моцная падтрымка беларусаў надае сілы і ўпэўненасць у тым, што сітуацыя абавязкова зменіцца, і заклікала не здавацца.

Візіт у Партугалію

У пачатку тыдня Святлана Ціханоўская наведала Партугалію, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністрам Луішам Мантэнегру і міністрам замежных справаў Партугаліі Паўла Ранжэлям. З кіраўніцтвам краіны Ціханоўская абмеркавала санкцыі на калійныя ўгнаенні, падтрымку беларусаў і беларускага рэлакаванага бізнесу, правядзенне канферэнцыі па дэмакратычнаму транзіту, паколькі ў Партугаліі ёсць досвед.

Адбылася сустрэча з былым прэзідэнтам Еўракамісіі, старшынёй саміту Concordia Жазэ Мануэлем Барозу, падчас якой абмяркоўвалася супрацоўніцтва паміж Партугаліяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Таксама беларуская лідарка выступіла на Еўрапейскім Саміце «Concordia» у Порту, дзе сабраліся чыноўнікі, палітыкі і дыпламаты з некалькіх краінаў.

Стратэгічны дыялог з ЗША

На гэтым тыдні адбыліся сустрэчы стратэгічнага дыялогу ЗША па культуры і ідэнтычнасці, медыя і супрацьдзеянню дэзынфармацыі. Удзел у групах узялі прадстаўнікі ЗША, а з беларускага боку прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўская, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады.

Візіт у Віленскую гімназію імя Францыска Скарыны

Святлана Ціханоўская разам з дарадцай па пытаннях адукацыі і навукі Таццянай Шчытцовай наведалі віленскую гімназію ім. Францыска Скарыны. Беларуская лідарка выступіла з прамовай, адзначаючы значэнне ўстановы як адзінай у краіне, дзе навучанне для беларусаў ідзе на роднай мове. Ціханоўская падзякавала за падтрымку Літвы і зацвердзіла важнасць падтрымкі гімназіі як інвестыцыі ў свабодную Беларусь і дружныя адносіны паміж народамі.

LOGIN 2024

Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі LOGIN 2024 у Вільні. Падчас свайго выступу беларуская лідарка распавяла пра сітуацыю ўнутры краіны, рэпрэсіі супраць беларусаў, а таксама пра праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве. Ціханоўская заклікала грамадзянскую супольнасць і грамадзянскія арганізацыі супрацоўнічаць з беларускімі ініцыятывамі, а таксама не даваць рэжыму магчымасці раскалоць беларускае і літоўскае грамадства. Беларуская лідарка падкрэсліла: трэба ізаляваць рэжым Лукашэнкі, але падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць.

Рэзалюцыя па Беларусі ад моладзевых радаў

Аб’яднанне міжнародных моладзевых арганізацыяў і нацыянальных моладзевых радаў прыняло рэзалюцыю па Беларусі, адзначаючы неабходнасць падтрымкі моладзевага руху ў краіне. Дакумент дэкларуе падтрымку моладзі і мае мэту павелічэння адукацыйных і абменных праграмаў для беларускіх маладых людзей.

Сустрэча ў Міністэрстве адукацыі Літвы

Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова ўзяла ўдзел у сустрэчы ў Міністэрстве адукацыі, навукі і спорту Літвы. На ёй абмеркавалі магчымасць перакладу літоўскіх падручнікаў на беларускую мову. Асобна было абгаворана правядзенне супольнай канферэнцыі пра пытанні рэфармавання сістэмы школьнай адукацыі для нацыянальных меншасцяў.

Міжнародны дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай: «Будучыня Беларусі за нашымі дзецьмі. Я ведаю: бацькоўская любоў і клопат заўсёды мацнейшыя за навязаную прапаганду».

Канферэнцыя супраць смяротнага пакарання

30-31 траўня ў Вільні быў праведзены навучальна-практычны семінар па прасоўванні працы, скіраванай на скасаванне смяротнага пакарання ў Беларусі, сярод беларускага грамадства і дыяспары. Імпрэза арганізавана сумесна з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам РАДА і Радай Еўропы ў рамках Action Plan кантактнай групы па Беларусі. На канферэнцыі быў віцэ-міністр замежных справаў Літвы (прэзідэнцтва Літвы ў Радзе Еўропы), каардынатар па скасаванні смяротнай кары Рады Еўропы, Аляксандр Шлык. У рамках канферэнцыі распрацавалі ідэі праектаў па кампаніях супраць смяротнага пакарання.

Задачы і прыярытэты дэмакратычных сілаў

Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю іспанскаму выданню ElMundo вылучыла асноўныя задачы дэмакратычных сілаў у стратэгічнай перспектыве. Яна падкрэсліла неабходнасць настойлівай працы, кансалідацыі супольнасці, і ўказала на патрэбу ў сувязі з міжнародным супольнасцю для падтрымкі дэмакратыі.

Медыя

Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Associated Press (Міжнароднае), TVP World (Польшча), El Mundo (Іспанія), Times of Malta (Мальта), Euronews (Грэцыя), Antenna TV (Грэцыя).

tsikhanouskaya.org