Першыя намёкі на вызваленне некаторых палітвязняў з’явіліся ў праваабаронцаў 3 ліпеня. Імёны вызваленых не агалошваюцца.
“Я шчаслівая, што людзі на волі. Бо свабода, здароўе і жыццё — найгалоўнейшыя каштоўнасці, якія мае чалавек. Для сям’і і блізкіх палітвязняў магчымасць нарэшце абняцца і пачуць галасы адзін аднаго — неймаверная палёгка. Час, які правялі палітвязні за кратамі, немагчыма ні вярнуць, ні кампенсаваць. Але цяпер яны на волі, і гэта значыць, што любоў і падтрымка родных дапамаглі вытрымаць усе выпрабаванні”, — каментуе гэтыя навіны лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская.
Яна падкрэслівае, што вызваленне палітвязняў — гэта навіна, якую хочацца пачуць пра кожнага і кожную. Ціханоўская заклікае рабіць усё магчымае для вызвалення палітвязняў, бо “ў краіне дагэтуль шмат сем’яў, якія чакаюць родных гадамі”.
Магчымае вызваленне некатьорых палітвязняў анансаваў напярэдадні Аляксандр Лукашэнка. Ёнзаявіў, што найперш яно закране людзей з анкалагічнымі захворваннямі.