Свята ў гонар летняга сонцавароту — адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны час, калі сонейка на небе «грае і пераліваецца» асабліва яскрава.  Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц. Хлопцы таксама не сядзелі, склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чарцей ці вадзянікаў, каб напалохаць дзяўчат. Праз купальскае вогнішча скакалі ўсе — і моладзь, і людзі сталага веку. Верылі, што купальскі агонь знішчае ўсё благое, што перашкаджае чалавеку ў жыцці. Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, дзе адсвяткаваць Купалле, мы падкажам.

Беларусь 

Мінск і Мінская вобласць 

Купальскае Жаночае Кола ў Мінску

У суботу, 6 ліпеня, у музеі Якуба Коласа ладзяць Купальскае Жаночае Кола.

У праграме:

міні-экскурс па купальскіх традыцыях (семантыка свята, асноўныя атрыбуты, традыцыі і рытуалы нашых продкаў); 

купальскія варожбы і метафарычныя асацыятыўныя карты; 

практычны занятак па жаночай пластыцы «Русалчыны танцы»; 

майстар-клас па стварэнні лялькі-выканальніцы жаданняў; 

смачная гарбата з беларускіх зёлак ды цёплая ўтульная атмасфера Жаночага Кола.

Купалле ў Азярцы

У суботу, 6 ліпеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Купалле.


Вас чакае: 

Жывы гук народных інструментаў і песень ад фальклорных гуртоў; 

Пляценне вянкоў; 

Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі; 

Вогнішча: карагоды, гульні, скокі;

Варожбы на вянках і зеляніне; 

Чарадзейныя казкі; 

Майстар-клас па вывучэннм купальскіх песень; 

Майстар-клас па традыцыйных танцах пад беларускія народныя інструменты;

Майстар-клас па дэкоры з травы; 

Майстар-клас па ляльках з травы.

Мілонга на Купалле ў Лошыцы

У суботу, 6 ліпеня, у Лошыцкім маёнтку ладзяць праграму «Мілонга на Купалле».

У праграме:

17.00 — 18.00 канцэрт інструментальнай музыкі — музычныя танды і корціны, любімыя танга П’яцолы, «Ружовая пантэра» Манчыні, «Yesterday» Макартні і іншыя вядомыя мелодыі; 

18.00 — 21.30 мілонга і музыка «Залатога стагоддзя танга»; 

19.00 — 20.00 майстар-клас і занятак па танга — гісторыя танца, асноўныя рухі і ўпрыгожванні; 

20.00 — 21.00 таксама вучымся правільна плесці купальскія вянкі, складаем астралагічны прагноз, робім прыгожыя фатаграфіі. 

Дрэс-код: класіка. 

Брэст і Брэсцкая вобласць

Купалле ў Белавежскай пушчы

У суботу, 6 ліпеня, у Нацпарку «Белавежская пушча», а дакладней у Археалагічным музеі пад адкрытым небам, святкуюць Купалле.

У праграме:

навучанне пляценню купальскіх вянкоў і пусканне іх у вадаём; 

традыцыйнае вогнішча; 

майстар-класы па вырабе лялек-матанак; 

народныя песні, карагоды, вясёлыя гульні і конкурсы; 

тэматычны аквагрым для дарослых і дзяцей; 

наведванне экспазіцый Археалагічнага музея пад адкрытым небам. 

Віцебск

Задзвінскае Купалле ў Віцебску

У суботу, 6 ліпеня, «залатое кола Віцебска «Дзвіна» запрашае на Задзвінскае Купалле.

Вас чакае свята па ўсіх традыцыях: з песнямі і карагодамі, гульнямі і забавамі, майстар-класамі па пляценні купальскіх вяночкаў і абярэгаў, кірмашыкам і, вядома, вогнішчам. 

Гомель і Гомельская вобласць

Купалле ў Гомелі

У суботу, 6 ліпеня, філіял Веткаўскага музея кліча святкаваць Купалле.

Вас чакае:

лекцыя Галіны Нячаевай пра Купалле, гісторыю і традыцыі гэтага свята; 

майстар-клас па пляценні купальскіх вяночкаў; 

Вы дазнаецеся і як правільна іх плесці, і што далей з імі трэба рабіць; 

майстар-клас па купальскіх ляляках-мотанках. 

З сабой вазьміце па жаданні вашыя любімыя палявыя кветкі для вянка. 

Купалле ў Нацпарку «Прыпяцкі»

У суботу, 6 ліпеня, у Нацпарку «Прыпяцкі» святкуюць Купалле.

Вось якая праграма:

9:30-18:30 — Экскурсіі ў «Музей прыроды»

10:00, 12:00; 14:00; 16:00; 18:00 — Экскурсіі ў «Сафары-парк» 

16:00-19:00 — Тэатралізаваны паказ творчага калектыву «Прыпяцкі», выступленне дзіцячага танцавальнага калектыву «Экшэн»

17:00-17:30 — Конкурс на самы прыгожы купальскі вянок 

14:00; 15:00; 16:00; 17:00; 18:00 — Майстар-класы па роспісе пернікаў 

14:00; 15:00; 16:00; 17:00; 18:00 — Майстар клас па падрыхтоўцы бліноў 19:00-19:30 — выступ кавер-гурта BANDИТЫ 

19:30-20:00 — дзіцячыя гульні і забавы

20:00-20:30 — выступ кавер-гурта BANDИТЫ 

20:30-21:00 — Абрад пускання вянкоў на ваду

21:00-21:30 — выступ кавер-гурта BANDИТЫ 

21:30 — Купальскае вогнішча

22:00 — Пошук Папараць-кветкі 

22:30-23:00 — Вогненнае шоу

22:00-02:00 — Дыскатэка — DJ Stefan 

23:00 — Святочны феерверк 

Цягам усяго дня будзе кірмаш, рачныя прагулкі на цеплаходзе, пракат ровараў і іншыя актыўнасці.

Гродна і Гродзенская вобласць

Купалле ў Свяцку

У суботу, 6 ліпеня, палацава-паркавы комплекс «Вялікі Свяцк Валовічаў» запрашае на Купалле.

Вас чакае: урачыстае шэсце 
гульні 
пляценне вянкоў
вандроўка за папараць-кветкай 
варажба 
купальскае вогнішча.

Канада

Таронта

Купалле пад Таронта

Гэтымі выходнымі, 6 і 7 ліпеня, фольк-гурт «Яваровы Людзі» і Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашаюць на Купалле на базе адпачынку «Слуцак».

Вы зможаце ўзяць удзел у купальскіх абрадах, заспяваць аўтэнтычныя беларускія песні, і, вядома ж, скочыць праз купальскае вогнішча! 

Таксама вас чакаюць народныя гульні і танцы, агульная вячэра і дыскатэка пад зорным небам.

Польшча

Познань

Купалле ў Познані

У суботу, 6 ліпеня, беларусы Познані святкуюць Купалле на беразе ракі Варты.

Фэст пачнецца з разнастайных актыўнасцяў і завершыцца музыкай, танцамі і выступамі беларускіх артыстаў.

Для вас зайграюць MUSTELIDE, Фрыдрых Самотны, Žuravl і іншыя. 

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай АФІШЫ.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.

budzma.org