Якія звесткі прыводзіць па стане на 08:00 пятніцы Памежны камітэт?
На літоўскай мяжы чэргаў з аўтобусаў няма, але ў «Каменным Логу» стаіць 30 легкавікоў, а ў «Беняконях» — 10.
Некалькі дзён перад гэтым чэргаў з легкавікоў не было.
На латвійскай мяжы чэргаў сёння няма.
На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 21 аўтобус і 370 легкавых аўто.