Офіс Святланы Ціханоўскай сумесна з народнымі пасольствамі Беларусі падрыхтавалі раздзел аб бяспечных падарожжах на сайце pashpart.org.
«Мы прааналізавалі больш за 170 краін і тэрыторый — і дадалі інфармацыю аб тым, дзе бяспечна знаходзіцца беларусам», — заявілі аўтары праекта.
Гаворка ідзе пра краіны з мінімальнай рызыкай затрымання ў выніку абвяшчэння ў вышук беларускімі ўладамі.
Краіны і тэрыторыі згрупаваныя па кантынентах: Еўропа, Азія, Амерыкі, Афрыка, Аўстралія і Акіянія.
Краіны пазначаюцца трыма колерамі: зялёным, жоўтым і чырвоным. Зялёная — бяспечная краіна. Чырвоным пазначаецца краіна, праз якую небяспечным можа быць нават транзіт.