Фонд POLZA запрашае мігрантаў з Беларусі на курсы і заняткі

Фонд POLZA стала працуе ў Беластоку і садзейнічае адаптацыі і інтэграцыі мігрантаў з Беларусі і Украіны, якія жывуць у горадзе. Гэта год не стаў выключэннем, і увазе ахвотных фонд прапануе бясплатныя курсы і клуб польскай мовы, заняткі арт-тэрапіі, маляванні, і усходніх танцах. Рэалізуецца такая дзейнасць пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), але не абышлося і без гарадскіх уладаў.

Гутарка з прэзідэнтам фонда POLZA у Беластоку Дар’яй Шыдлоўскай пра тое, якая дынаміка мігрантаў з Беларусі зараз і што для іх прапануе фонд POLZA на сёння:

Кірункі не змяніліся. Мы займаемся адаптацыяй і інтэграцыяй уцекачоў з Украіны, Беларусі і таксама мігрантаў з Усходу. Цяпер у нас ёсць новыя праекты. Uczymy się razem“ — гэта адукацыйны праект, скіраваны на моладзь, што ўключае курсы польскай мовы для выпускнікоў, хто ўжо вучыцца ў апошнім класе ліцэя або тэхнікума і будзе здаваць іспыты, каб паступіць ва ўніверсітэт. Гэта вельмі важны крок у жыцці, таму мы хочам папрыяць моўнаму падрыхтаванню.

У гэтым праекце Uczymy się razem таксама будзе ўкраінская суботняя школа, дзе будуць лекцыі ўкраінскай мовы, матэматыкі, а таксама творчыя заняткі і знаёмства з культурай, каб захаваць сваю ідэнтычнасць. Мы ведаем, што людзі прыехалі з Украіны не сваёй воляй, таму важна, каб дзеці мелі магчымасць працягваць вывучаць украінскую мову і іншыя дысцыпліны. Гэта будзе другая і трэцяя класы праграмы навучання.

Таксама ў гэтым праекце будуць міжкультурныя асістэнты ў школах, у школах Беластока SP19 і SP26, дзе настаўніцы з Украіны падтрымліваюць дзяцей-уцекачоў, а таксама іншых мігрантаў, якія навучаюцца ў школе.

РР: Не толькі з Украіны, але напэўна з Беларусі?

Так, для ўсіх. Нават калі будуць людзі з іншых краін, мы таксама не дзелім. І гэта вельмі важная падтрымка, бо асістэнт замежнікаў — гэта злучальнае звяно паміж настаўнікам, вучнем з досведам міграцыі, бацькамі і школьнай супольнасцю. Гэта перадусім перакладнік, але таксама і мама, якая заўсёды выслухае, паможа, падтрымае. Яшчэ і сяброўка, з якой можна, напрыклад, пагуляць у гульні ці проста прабавіць час разам, бо псіхалагічная падтрымка таксама вельмі важная.

Калі дзеці прыязджаюць, ім цяжка ў новай краіне, новым асяроддзі і з новым мовай. Тут ёсць чалавек, які гаворыць на іх мове, і гэта памагае на першым этапе адаптацыі. Так, і праект «Вучымся разам» фінансуецца Цэнтрам дзяржаўнай філантропіі пры пасрэдніцтве фонду, што кіруецца Польскім цэнтрам міжнароднай помачы (PCPM).

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Запіс на курсы фонда даступны тут: https://www.facebook.com/profile.php?id=100080268682144

Вольга Сямашка, racyja.com