Выдавецтва «Янушкевіч» заключыла пагадненне на выданне культавага рамана Фрэнка Герберта «Дзюна» ў беларускім перакладзе. Пераклад рамана ажыццявіў Ігар Кулікоў.
«Дзюна», апублікаваная ў 1965 годзе, з’яўляецца не проста эпічным творам пра прыгоды на пустэльнай планеце. Гэта глыбокае даследаванне складаных тэм, такіх як палітыка, рэлігія, экалогія і чалавечыя амбіцыі. У кнізе разглядаюцца праблемы ўлады, выжывання і захавання навакольнага асяроддзя — пытанні, якія застаюцца актуальнымі і сёння.
Раман Герберта меў вялікі ўплыў на навуковую фантастыку, у тым ліку на такія творы, як «Зорныя войны» і сучасную літаратуру. Беларускае выданне дасць магчымасць чытачам убачыць гэты знакавы твор пад новым вуглом і асэнсаваць адвечнае змаганне паміж чалавецтвам і прыродай, тэхналогіямі і традыцыямі.
«Год 2025 стане годам беларускай “Дзюны”.», — напісалі ў сваім Facebook прадстаўнікі выдавецтва «Янушкевіч».
Каманда выдавецтва абяцае, што выданне дакладна паспеюць пабачыць чытацы да трэцяй часткі экранізацыі ад Дэні Вільнёва.