У Беластоку прадставілі кнігу Міхала Андрасюка “Żubr i inne opowiadania”

22 кастрычніка ў Беластоку прайшла прэзентацыя кнігі Міхала Андрасюка “Żubr i inne opowiadania”. Аўтар прадставіў для публікі апавяданні ўпершыню перакладзеныя з беларускай на польскую мову.

Разам з гасцямі вечара ўражаннямі падзяліўся Міхал Андрасюк:

– Мне вельмі спадабалася гэта выданне, маю на ўвазе рэдактарскі бок – вокладка, друк. Безумоўна мы задаволеныя. Атрымаўся цікавы кніжны праект.

Прадстаўніца Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Ілона Карпюк:

Калі атрымалі пераклад на польскую мову, то палічылі, што адной з мэтаў цэнтра з’яўляецца данясенне цікавай літаратуры да польскага чытача.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Пераклад кнігі Міхала Андрасюка “Żubr i inne opowiadania” на польскую мову – гэта першае выданне Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Пераклад выканаў Марцін Рэмбач у рамках праекта фінансаванага з бюджэту горада Беластока.

Кнігу Міхала Андрасюка “Żubr i inne opowiadania” можна замовіць у Цэнтры беларускай культуры праз пошту: projekty@ckb.bialystok.pl.

racyja.com