У Варшаве ў Free Belarus Center адзначылі “Ноч расстраляных паэтаў”. Падчас імпрэзы Васіль Дранько-Майсюк прачытаў тэматычную лекцыю, гурт Syndrom Samazvanca зладзіў музычны выступ, а Крысціна Дробыш, Артур Камароўскі і іншыя прачыталі вершы.
Распавядаюць суарганізатары вечару, супрацоўнікі Free Belarus Center Анісія Казлюк і Іван Марозька:
– Мы думалі над праграмай, каб гэта было неяк рознабакова, з рознымі цікавосткамі, каб была нейкая частка не забаўляльная, а больш адукацыйная.
– Насамрэч мы лічым, што падзеі, якія адбываюцца зараз, гэта ў нейкім сэнсе люстэрка таго, што адбывалася ў 20-я і 30-я гады мінулага стагоддзя. Зараз за кратамі ў Беларусі таксама знаходзяцца сотні людзей, якія займаліся інтэлектуальнай дзейнасцю.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Таксама падчас падзеі можна было набыць дабрачынны мерч (цішоткі і торбы), паштоўкі палітвязням ды іншае.