Марына Касінерава: “Самыя папулярныя артыкулы – 342 і 369”

Колькасць палітвязняў, якія выйшлі са зняволення фактычна роўнае тое колькасці асобаў, што зараз знаходзяцца за кратамі. Пра гэта распавяла прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным у Беларусі dissidentby Марына Касінерава.

Праваабаронца агучыла самыя папулярныя артыкулы крымінальнага кодэкса, па якіх сёлета ажыццяўляўся пераслед беларусаў па палітычных матывах:

– Самыя папулярныя артыкулы застаюцца, прынамсі зараз гэта 342 артыкул за ўдзел у масавых акцыях пратэсту. Па іх мы маем ужо больш за 3000 асуджаных людзей. Дагэтуль працягваюць затрымліваць, саджаць у СІЗА. Другі, напрыклад, па папулярнасці артыкул – гэта артыкулы за абразу прадстаўнікоў улады, гэта 369 артыкул. А таксама за абразу Лукашэнкі.

Па стане на 22 снежня, у Беларусі налічваецца 1298 палітвязняў. Яны адбываюць пакаранне на хіміі, у калоніях і ў СІЗА.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

racyja.com