
У Віленскім гарадзкім акруговым судзе разглядаецца крымінальная справа супраць пралукашэнкаўскага і прарасійскага блогера Лаўрынаса Рагельскіса. Яго абвінавачваюць у апаганьванні мэмарыялу памяці загінулых пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году беларусаў, паведамляе LRT. Даны мемарыял знаходзіцца каля беларускай амбасады ў Вільні.
Падчас судовага пасяджэння 3 лютага Лаўрынас Рагельскіс назваў загінулых у 2020 годзе беларускіх актывістаў «удзельнікамі дзяржаўнага перавароту». «Законы для іх не пісаныя, а завялыя кветкі — смецце», — заявіў Рагельскіс.
Паведамляецца, што блогер сабраў у мех партрэты беларускіх палітычных актывістаў, размешчаныя каля амбасады Беларусі ў Вільні, і выкінуў. У судзе ён заявіў, што нікому не прычыніў шкоды.
Таксама Рагельскіса абвінавачваюць у праявах антысэмітызму, зазначае мэдыя.