
Доктар гістарычных навук, дырэктар Інстытута Вялікага Княства Літоўскага Русціс Камунтавічус (Rūstis Kamuntavičius) разважае на „Еўрарадыё“ пра тое, як нам дзяліць з літоўцамі “Пагоню”, чаму літоўцы так баяцца беларусаў і ў чым сіла беларускай нацыі.
Мы, нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага, маем супольную гісторыю, але ж і моцныя адрозненні — беларусы, літоўцы і палякі. Кожны ў выніку абраў свой шлях нацыянальнага і дзяржаўнага будаўніцтва і тыя падмуркі, на якіх гэтае будаўніцтва ажыццяўляць. І калі літоўскі шлях нацыябудаўніцтва грунтуецца на мове, то ў беларусаў ён у тым, каб быць у няспынным пошуку адказаў на адвечныя пытанні: хто мы, адкуль і куды рухаемся. І ў гэтай нацыянальнай нявызначанасці, у гэтым адвечным пошуку свайго шляху і ёсць адметнасць ды непаўторнасць беларускай нацыі, перакананы Русціс Камунтавічус.