
Ураджэнка Беларусі Таццяна Чыпсанава перамагла ў адной з намінацый World Press Photo 2025 — “Доўгатэрміновы праект”. Фатограф-дакументаліст жыве ў Новай Зеландыі. У сваім праекце яна распавяла пра племя нгаай тагу.
Як піша worldpressphoto.org, Чыпсанава з’яўляецца нашчадкам народу комі. Яе працы прысвечаны правам карэнных народаў, міграцыі і праблемам навакольнага асяроддзя.


