Святлана Ціханоўская — наўпрост з Саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці

«Я ганаруся прадстаўляць тут Беларусь і беларусаў. Усе размовы пра бяспеку: як спыніць вайну, як дапамагчы Украіне, як абараніць дэмакратыю ў Еўропе.

Я казала: Беларусь — гэта частка Еўропы. І бяспека Еўропы — немагчымая без вольнай Беларусі. У гэты гістарычны момант важна, што ў Еўропе гучыць голас Беларусі.

Мы хочам, каб нас бачылі не як працяг дыктатуры, а як вольны і годны народ, які змагаецца за сваё месца ў еўрапейскай сям’і».

Падрабязней — у відэа.

tsikhanouskaya.org