Святлана Алексіевіч: размаўляць і шукаць паразумення — наша нацыянальная ідэя

Святлана Алексіевіч

Пра тое, чаму беларусы не хочуць прызнаваць пройгрыша 2020 года і што гэта прызнанне нам дасць; ці не згубілі актуальнасць пошукі нацыянальнай самасвядомасці, ці застаецца ў нас шанс на вяртанне і ці магчымы ён без крыві, „Еўрарадыё“ разважае разам з пісьменніцай, лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланай Алексіевіч.

Як бы непрыемна і балюча гэты не было для нас, тых, хто быў вымушаны пакінуць сваю краіну, але жыццё ў Беларусі не спынілася, не скончылася — яно працягваецца і працягваецца без нас. І мы сапраўды адарваліся і не разумеем усіх працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве ўнутры Беларусі. Мы выехалі, але большасць людзей застаецца ў краіне — і далей мы пайшлі кожны сваім шляхам, мы змяняемся, але па-рознаму. І калі здарыцца магчымасць вярнуцца, нам давядзецца наноў знаёміцца са саімі суайчыннікамі. Нам давядзецца размаўляць, слухаць, вучыцца і шукаць паразумення, перакананая Святлана Алексіевіч

euroradio.fm