
Без залежнасці ад таго, дзе чалавек жыве, у Беларусі ці ў замежжы, кожны можа падтрымаць палітвязняў. Розніца будзе толькі ў захаванні мер бяспекі і тых рэсурсах, якія ёсць.
Пры гэтым дапамога не абавязкова можа быць фінансавай, – адзначыла прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным у Беларусі dissidentby Марына Касінерава:
– Падтрымка палітвязняў – гэта даволі такі шырокі спектр салідарнасці і падтрымкі, які можа аказаць любы чалавек незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца фізічна або якія рэсурсы ў яго ёсць. І гэта неабавязкова фінансавыя рэсурсы. Таму для людзей у краіне заўсёды застаюцца актуальнымі такія спосабы падтрымліваць тых, каго яны ведаюць, дзе іх знаёмыя або сваякі знаходзяцца за кратамі. Гэта маральная падтрымка, банальна папіць гарбаты, падтрымаць словам.
Як адзначаецца на сайце dissidentby, па стане на сёння, 23 верасня, у Беларусі налічваецца 1314 палітвязняў. З іх – 200 жанчыны.
Цалкам матэрыял:
