
У сацыяльных сетках фонду “Тутака” ідзе галасаванне ў адроджаным конкурсе выканаўцаў, гэтым разам юбілейнай 30-й «Бардаўскай восені».
Гаворыць кіраўніца праектаў фонду “Тутака” і рэжысёрка фестывалю Наста Суханосік:
– Мы не чакалі, што будзе папулярнасць, таму што фестываль даволі вузкі, спецыфічны, ён са сваім мясцовым падляшскім каларытам, але ў першую чаргу гэта фестываль беларускай музыкі і паэзіі. Таму ён такі трошкі, можа, і абмежаваны. Але мы атрымалі 17 заявак, такіх разнастайных, такіх па ўзроўню розных, і музычна, і тэкстава.
Галасаванне ў конкурсе выканаўцаў юбілейнага 30-га фестывалю «Бардаўская восень» будзе трываць да 23:59 9 кастрычніка ў сацыяльных сетках фонду “Тутака” ў Фэйсбуку, Інстаграме і ў Тэлеграме. А сам фестываль пройдзе 24 і 25 кастрычніка ў Бельску-Падляшскім. Пераможца конкурсу выступіць у першы дзень фестывалю.
