
Вызваленныя ў снежні беларускія палітвязні адаптуюцца да жыцця ў эміграцыі. Сярод іх – і Ганна Курыс, якая правяла за кратамі амаль 1,5 гады. На момант затрымання дзяўчыне быў 21 год.
Пра сваё цяперашняе жыццё дзяячка расказвае:
– Адаптацыя ў мяне прайшла вельмі хутка, як толькі мы перасеклі беларускую граніцу, я зразумела, што нарэшце ўсё скончылася. Калі мы былі нават ва Украіне, я проста прыняла рэальнасць, у мяне не было такога кшталту “Госпадзі, што адбываецца?” У мяне было такое, калі мы былі яшчэ ў калоніі і з ночы да раніцы чакалі, калі нас вывозілі. Вось тады я была ў вялікім шоку, што ўвогуле адбываецца, чаму я, чаму зараз? Але як толькі пагаварыла з роднымі, з сяброўкай, то я ўжо прыйшла ў сябе і да таго ж інтэрнэт цудоўна дапамагае.
Ганна была асуджаная паводле 4 артыкулаў на 2 гады зняволення.
